Чуванне 2013 Катэдра
Адвэнт – надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі і звычаямі. Адзін з іх – Рараты – Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якая звычайна цэлебруецца на світанні. У нашай парафіі ўжо некалькі год на рараты прыходзяць як дарослыя, так і зусім маленькія вернікі.
У каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт – асаблівы час, час радаснага чакання. Адвэнт багаты на розныя традыцыі і звычаі, адна з іх – святкаванне перададвэнтовых "Андрэек" –
|
Кожны парафіянін прымае у сваім доме абраз Маці Божай Будслаўскай. Абраз знаходзіцца у кожным доме на працягу тыдня, заахвочваючы да супольнай малітвы кожнага дня.
28 кастрычніка ў нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея – Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Шмат вернікаў прыйшлі прывітаць Маці Божую Будслаўскую, занесці да яе свае падзякі, просьбы, цярпенні...
З 23 па 27 ліпеня 2012 у Івянцы адбылася X Музычная майстэрня. Штогод таленавітая моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў Івянцы, каб разам вучыцца і дзяліцца вопытам у сферы касцёльнай музыцы. У гэтым годзе наша парафія таксама прымала ўдзел у "Майстэрні".

1 верасня навуковыя ўстановы адчынілі дзверы сваім вучням. У касцёлах Беларусі праходзілі набажэнствы з гэтай нагоды. Святая Імша на распачацце навучальнага і катэхетычнага года ў нашай парафіі адбылася ў нядзелю, 4 верасня. Пасля Святой Імшы адбылося благаслаўленне вучняў, студэнтаў і настаўнікаў, а таксама былі асвечаныя школьныя прылады.

Менавіта пад такім дэвізам прайшло вялікапоснае малітоўнае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры. Стала добрай традыцыяй, што такія сустрэчы праходзяць два разы ў год: у Адвэнце і ў Вялікім Посце. Але менавіта ў гэты дзень, 2 красавіка, прыпадае шостая гадавіна смерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ, які ў маі гэтага года будзе беатыфікаваны. Таму малітоўнае чуванне распачалосяз хвіліны цішыні на яго памяць. Потым адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі арцыпастыр падкрэсліў, што менавіта Ян Павел ІІ распачаў традыцыю Сусветных дзен моладзі. Зразумела, чаму чуванне праходзіла пад такім дэвізам: “Дзеля свабоды вызваліў нас Хрыстус” – гэта дэвіз Вялікага Папы. Падчас адарацыі таксама разважалі пра свабоду, пра яе сапраўдны сэнс. Пыльная дарога марыць атрымаць свабоду птушкі, якая не разумее, што валодае дарам палёту і зайздросціць свабодзе рыбы… Тэма зайздрасці, а таксама іншых негатыўных якасцей чалавека была расрыта ў інсцэніроўцы “Аблічча чалавека”, якую падрыхтавала моладзь архікатэдральнай парафіі. Пыха, гнеў, страх, зайздрасць, роспач… Што рабіць, калі на цябе надзелі адну з такіх масак, як выйсці з такога становішча, на каго спадзявацца? На ўсе гэтыя пытанні кожны атрымаў адказы.
Пасля прэзентацыі руху факаляраў і прагляду фільма аб гэтай супольнасці, адбылося вельмі важнае вялікапоснае набажэнства – Крыжовы шлях. Ідучы ад стацыі да стацыі, разважаючы асноўныя падзеі Крыжовай дарогі, разумееш сапраўдны сэнс Мукі Хрыста.
Наша парафія ўжо чацвёрты раз прымае ўдзел ў гэтай сустрэчы, у гэты раз нас было 11. Сон не здолеў перамагчы ў нас цвёрдае жаданне чуваць…
Алена