Рэзурэкцыя 2015
Ужо штогод у нашай парафіі адбываюцца Адвэнтовыя рэкалекцыі .Гэта асаблівы час для духоўных разважанняў і паглыблення нашай веры. І ў гэтым годзе да нас прыехаў айцец Віталій Чабатар з парафіі Антонія Падуанскага г. Магілёва.

Ужо другі год, як наша моладзь наведвае парафію у г.Жодзіна, дзе арганізоўваецца невялікае свята для моладзі. Прапануем вашай увазе невялікую фота-справаздачу з гэтага мерапрыемства:
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – адно з найпрыгажэйшых святаў. Прыгожа аздобленыя алтары, урачыстая працэсія, дзяўчаты ў белых сукенках, каляровыя пялёсткі першых кветак... І галоўнае – гэтыя алтары – плён працы рук саміх парафіян. Было адразу бачна, што ўсе вернікі старанна, з цікаўнасцю і жаданнем прычыніліся да аздаблення алтароў. Паглядзіце, якія цудоўныя атрымаліся фотаздымкі!