Музычная майстэрня 2012

З 23 па 27 ліпеня 2012 у Івянцы адбылася X Музычная майстэрня. Штогод таленавітая моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў Івянцы, каб разам вучыцца і дзяліцца вопытам у сферы касцёльнай музыцы. У гэтым годзе наша парафія таксама прымала ўдзел у "Майстэрні".

 

Шэсць нашых дзяўчат пад кіраўніцтвам с. Францішкі цэлы тыдзень вучылі новыя спевы, паглыблялі свае веды ў сферы літургічнай музыкі, а таксама разам адпачывалі. Кожны дзень быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі: удзельнікі майстэрні развівалі свае музычныя таленты, знаёміліся з новымі спевамі, а ўвечары збіраліся на вячэрнюю сустрэчу, дзе маглі адпачыць пасля плённай працы. Акрамя хору, усе жадаючыя маглі прымаць удзел у інструментальных занятках, а таксама ў тэатральнай пастаноўцы, якую ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы моладзі маглі пабачыць падчас сёлетняга спаткання. Сёлета МСМ прысвечана тэме «Я — рыцар Евангелля», а з нагоды 90-годдзя прыбыцця св. Максімільяна Кольбэ ў Гродна пэўны час быў прысвечаны знаёмству ўдзельнікаў сустрэчы з жыццём і дзейнасцю свайго апекуна. Нашы дзяўчаты таксама прымалі ўдзел у тэатральнай пастаноўцы, прысвечанай жыццю св. Максімільяна.

Праграма першага дня сустрэчы звязана з прыбыццём копіі абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, якая ў малітоўным аўтапрабегу «Ад акіяну да акіяну» з 13 па 23 ліпеня пабывала ў 16 гарадах Беларусі. Дадзеная акцыя прысвечана абароне жыцця і пройдзе ў 23 краінах свету. Івянец стаў 17 горадам у нашай краіне, у якім прайшла пралайф-акцыя. Далей яна працягнецца ў Латвіі, Літве, Польшчы і іншых краінах Еўропы — да Фацімы ў Партугаліі, дзе абраз апынецца ў снежні 2012 года (паводле catholic.by)

Падчас другога дня МСМ яе ўдзельнікі змаглі апынуцца ў атмасферы сапраўднага сярэднявечча, дзе проста так можна ўбачыць рыцара і яго даму сэрца. Фаер-шоу, якое змаглі ўбачыць удзельнікі МСМ, нікога не заставіла раўнадушным. Канцэрт Алесі Ўнукоўскай, а таксама выступленне ўдзельнікаў "Музычнай майстэрні" вызвала мора эмоцый у маладых людзей. Танцавала і спявала моладзь амаль што да самай раніцы...

Трэці дзень МСМ, апошні дзень сустрэчы, распачаўся Ўрачыстай Святой Імшой, якую сваімі спевамі ўпрыгожыў хор "Музычнай майстэрні". Прыйшоў час развітвацца, але спадзяёмся, што ў наступным годзе зноў сустрэнемся ў гасцінным мястэчку Івянец.

Алена

 

Расклад Св. Імшаў

III ВЯЛIКОДНЫ ТЫДЗЕНЬ

  

Панядзелак 19:00 
Аўторак 09:00
Серада  09:00
Чацвер 18:00 
Пятніца 18:00 
Субота 09:00 
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля