Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нашай парафіі

Dwi-21Vlym828 кастрычніка ў нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея – Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Шмат вернікаў прыйшлі прывітаць Маці Божую Будслаўскую, занесці да яе свае падзякі, просьбы, цярпенні...

Мерапрыемства распачалося працэсіяй за некалькі кіламетраў ад касцёла, дзе вернікі прывіталі абраз. Потым, нягледзячы на суровае надвор'е, пешшу ішлі ў храм, каб удзельнічаць у набажэнствах.

Перад уваходам у храм, ксёндз пробашч Віталь Маргуноў прывітаў копію абраза Маці Божай Будслаўскай, з цёплымі словамі выступілі моладзь і дарослыя парафіяне.

Урачыстую Святую Імшу цэлебравалі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, айцец Цэцыліян Запольскі OFM і пробашч парафіі Віталь Маргуноў. Гамілію прамаўляў айцец Цэцыліян Запольскі OFM, у якой падкрэсліў важнасць перагрынацыі як для парафіі, так і для кожнага веруючага. Па вачах шматлікіх вернікаў было бачна, што Маці Божая мае вялікае значэнне ў іх жыцці. На заканчэнне Святой Імшы Касцёл маліўся Літаніяй да Маці Божай, а пасля быў зачытаны Акт аддання парафіі апецы Маці Божай Будслаўскай.

Спадзяюся, што Перагрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай прынесла свае шчодрыя плёны. Абраз прабудзе ў нашай парафіі амаль тыдзень, развітвальная Святая Імша ў суботу ў 9.00 раніцай.

Алена

 

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля