Першая раратняя Імша

imagesАдвэнт – надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі і звычаямі. Адзін з іх – Рараты – Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якая звычайна цэлебруецца на світанні. У нашай парафіі ўжо некалькі год на рараты прыходзяць як дарослыя, так і зусім маленькія вернікі.

Дзеткі, нягледзячы на тое, што раніцай так цяжка ўставаць, з задавальненнем прыходзяць у касцёл з ліхтарыкамі - сімваламі перамогі святла над цемрай.
Рараты – гэта падзяка Панне Марыі як Маці Бога і сімвал яе асаблівай прысутнасці ў падрыхтоўцы да Божага Нараджэння. І ўсе прысутныя на гэтай асаблівай Святой Імшы не пашкадавалі, што ўсталі на гадзінку раней.

Алена

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля