У каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт – асаблівы час, час радаснага чакання. Адвэнт багаты на розныя традыцыі і звычаі, адна з іх – святкаванне перададвэнтовых "Андрэек" –
свята святога Апостала Андрэя. У гэты дзень традыцыйна моладзь весяліцца і танчыць разам, каб потым, адпачыўшы, больш сур'ёзна перажываць перыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
Сёлета наша моладзь разам з кс. Віталіем завітала ў госці да суседзяў – у Жодзіна, каб разам маліцца і цудоўна правесці час у забавах і танцах. Дарэчы, гасцей Жодзіна прымала не толькі з Крупак – і Барысаў, і Мінск с задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне. Упрыгожаная зала, цікава апранутыя хлопцы і дзяўчаты, гучная музыка – усё адпавядала тэме сёлетніх "Андрэек" – дыскатэка 80-х. Увесь вечар моладзь танчыла пад зажыгальныя мелодыі розных гадоў, удзельнічала ў конкурсах, спявала вядомыя хіты. Вечар прайшоў цудоўна – яшчэ колькі мы будзем успамінаць яркія моманты гэтага мерапрыемства! Усё калісьці заканчваецца, але мы з нецярпеннем будзем чакаць новых сустрэчаў!
Алена