Адвэнтовыя рэкалекцыі 2014

DSCF1916

Ужо штогод у нашай парафіі адбываюцца Адвэнтовыя рэкалекцыі .Гэта асаблівы час для духоўных разважанняў і паглыблення нашай веры. І ў гэтым годзе да нас прыехаў айцец Віталій Чабатар з парафіі Антонія Падуанскага г. Магілёва.


Гэтыя рэкалекцыі адбыліся з 19 па 21 снежня. Падчас спатканняў а. Віталій распявядаў нам вельмі глыбокія гаміліі, правёў для дзяцей і дарослых катэхезы. Адвэнт – асаблівы час, час радаснага чакання. Мінавіта гэта нам хацеў перадаць айцец-рэкалекцыяніст. За гэтыя дні рэкалекцый мы шмат чаго пазналі новага:пра цяжкасці кансэкраванага жыцця, пра грэх чалавека, пра любоў Бога да кожнага з нас.
Асабліва прыемна, што казанні айца Віталія слухалі з вялікім захапленнем не только дарослыя, але дзеці і моладзь нашай парафіі.
Гэта былі сапраўды вельмі плённыя рэкалекцыі, і мы спадзяёмся, што а. Віталій завязе ў свой родны горад добрыя ўражанні і пачуцці і добры настрой , якім ўвесь час з ім дзяліліся парафіяне з горада Крупкі .Жадаем яму поспехаў у яго  святарскім служэнні, а мы будзем помніць айца Віталія ў малітве.

Аня

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля