Аплатковыя сустрэчы 2013

1001

    Штогод кожны з нас з нецярпеннем чакае Свята Божага Нараджэння, бо гэта цудоўны і надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі. Адна з іх – аплаткавыя сустрэчы, падчас якіх мы маем магчымасць сустрэцца разам, каб падзяліцца сваёй радасцю з бліжнімі.
    Першымі на аплатковую сустрэчу ў гэтым годзе збіраліся дарослыя. Спатканне прайшло ў цёплай сямейнай атмасферы; падчас дзялення аплаткам усе выказвалі адзін аднаму свае пажаданні. І ў гэты вечар яшчэ доўга гучалі цікавыя гісторыі, шчырыя віншаванні і калядныя спевы...


    Дзеткі і моладзь да сустрэчы рыхтаваліся загадзя: вучылі песенькі і вершыкі, каб потым удзельнічаць у конкурсе талентаў. З заданнем дзеткі справіліся, і пасля конкурсу атрымалі калядныя падарункі. Увогуле, спатканне прайшло весела і цікава, і маленькія парафіяне цудоўна правялі свой час.
    Няхай жа ў гэты калядны перыяд мы не будзем шкадаваць часу для сваіх родных, блізкіх і сяброў, каб падзяліцца з ўсімі радаснай навінай аб Нараджэнні маленькага Езуса!

Аплатак з дарослымі

 


 

Аплатак з дзецьмі

 

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля