
Парафія – гэта сям’я, супольнаць хрысціян на поўнай тэрыторыі, якая ўваходзіць у вялікую супольнасць-дыяцэзію.
Парафія ўключае у сабе пробашча і парафіян. Уся гэта супольнасць з’яўляецца сям’ёй и яднаецца у Пану нашым Езусе Хрысце.
Пробашч з’яўляецца наёмным працаўніком, які часова ці на ўвесь час свайго жыцця працуе на жніве Пана ў пэўным месцы дыяцэзіі. Найперш , і гэта найважнейшая функцыя ксяндза – ён духоўная асоба і яму належыць складаць ахвяры Пану і дбаць пра духоўнае ўзрастанне паствы, якую даручыў яму Езус. А іншыя справы гэтага свету : дбаць пра святыню, рамонт, чысціня на прылеглай да святыні тэрыторыі, электрычнасць, ацяпленне, каналізацыя, чысціня ў святыні і інш. – гэта, найперш, абавязкі парафіян.
Часта бачна, як ксяндзы будуюць, чыняць, робяць розныя працы па гаспадарке, а часу на духоўныя справы не хапае. І чуеш,часам, ад людзей “ну ён жа ксендз, ён павінен усе рабіць, а мы павінны толькі маліцца і хадзіць на імшу, а астатняе –гэта не нашы справы”.
У касцеле ёсць правілы, кали ты хочаш нешта палепшыць ці зрабіць, то прыйдзі і зрабі,а не чакай пакуль святар усе зробіць за цябе. Ксендз таксама чалавек,як і ты, і не можа ўсе паспець – трэба гэта разумець.
Узрастанне касцела –гэта не толькі праца пробашча, але і таксама парафіянаў. Кожны можа дапамагчы тым, што ўмее і не трэба пагарджаць чалавекам, калі ён чагосці не ўмее. Парафія – гэта сям’я і кожны чалавек ў ёй наш брат і сястра. І мы павінны развіваць еднасць паміж намі, а не асуджэнне і раскол.
Браце і сёстры не глядзіце на іншых, хто што ўмее і робіць ці не, а глядзіце на Пана нашага Езуса Хрыста і спытайце ў яго чым я магу дапамагчы. Дазвольце святару спаўняць свае абавязкі перад Панам, а мы, парафіяне, будзем дапамагаць у вырашэнні матэрыяльных спраў, каб разам ісці да Езуса і быць сапраўднай еднай сям’ёй.
Ян Высоцкі