Рэкалекцыі - неад'емная частка падрыхтоўкі да Свята Уваскрасення Пана. Гэта нагода, каб яшчэ раз звярнуць увагу на рэчы, якія, магчыма, ужо сталі штодзённасцю, нечым звычайным. Сёлета мы разам з ксяндзом Аляксеем Раманоўскім падчас трохдзённых рэкалекцый разважалі пра запаведзі, споведзь і малітву. Разважалі аб тым, што гэтыя рэчы не з'яўляюцца руцінай, цяжарам ці непатрэбным абавязкам. Гэта вялікі скарб, які Айцец даў чалавеку, праяўленне Яго клопату і любові.