27 лістапада ксёндз Павел Трон цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў нашай парафіі. Новыя пасвячэнні - гэта заўсёды вялікая радасць і вялікі Божы дар, за які трэба Яго няспынна дзякаваць. Таму кожная прыміцыйная цэлебрацыя з'яўляецца вельмі важнай. Гэта сведчанне развіцця Касцёла, яго будучыні.
Падчас гаміліі кс. Павел падзяліўся з вернікамі свамі разважаннямі аб Божым Слове, якое ўсе разам пачулі, а пасля Літургіі ўдзяліў прыміцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным. Вернікі падзякавалі за ўдзеленыя сакрамэнты, а таксама паабяцалі памятаць ксяндза Паўла ў сваіх малітвах.






