Сёлета, ужо каторы год запар, шматлікія пілігрымы з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў Будславе, каб памаліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай, нашай нябеснай Апякункі. Вернікі парафіі з Крупак таксама не выключэнне: хтосьці ўдзельнічаў у пешай пілігрымцы з Жодзіна, хтосьці прыехаў на аўтобусе ці аўтамабіле.
Тысячы вернікаў сабраліся разам, праслаўляючы Бога, узносячы да Неба свае шчырыя малітвы. Менавіта гэта атмасфера міру, еднасці ў Хрысце як нішто іншае сведчыць аб тым, што “на Беларусі Бог жыве!”
Праграма Урачыстасцяў была вельмі насычанай. Быў час і на малітву, і на споведзь, і на спеў, на тое, каб у цішыні паразважаць аб сваім жыцці, сваіх мэтах, імкненнях. Урачыстасці ўжо скончыліся, але гэты дух Будслава яшчэ надоўга застанецца ў сэрцах.








































































































































