Кожны год у цудоўныя майскія нядзелі маленькія хрысціяне ўпершыню, пасля плённай падрыхтоўкі, прымаюць Сакрамэнт Эўхарыстыі. Прыгожыя, з агеньчыкамі ў вочках, яны ўжо разумеюць, што святкуюць вельмі важную Ўрачыстасць у сваім жыцці. Гэта яшчэ адзін, вельмі сур'ёзны крок у іх духоўным жыцці.
У гэтым годзе ў нашай парафіі да Першай Святой Камуніі прыступілі трое дзетак – трое маленькіх парафіянаў, якіх мы ўсе добра ведаем:
Викторыя Чэпикава
Ксения Любачкина
Эвяліна Нікалаенка
На працягу двух гадоў дзеткі актыўна рыхтаваліся да гэтай Урачыстасці: удзельнічалі ў занятках па рэлігіі, кожную нядзелю прыходзілі ў Касцёл. Іх бацькі таксама адказна рыхтаваліся да сённяшняга Свята, разам са сваімі дзецьмі прыступілі да Сакраманту Пакаяння. Хутка праляцеў час, і ўжо вось наступіў гэты дзень - такі радасны і доўгачаканы, і адначасова такі адказны.
Чароўную атмасферу ў Касцёле стваралі прыгожыя дэкарацыі і кветкі, цудоўная музыка –, і канешне ж, галоўныя героі Ўрачыстасці – дзяўчынкі ў белых святочных сукенках, з радаснымі ўсмешкамі і вачыма, поўнымі захаплення.
Сённяшні дзень – сапраўднае свята для саміх дзетак і іх сямей, няхай радасць і ўнутраны супакой гэтага радаснага свята будзе суправаджаць іх на працягу іх жыцця, няхай назаўсёды застаюцца вернымі пакліканню да веры, няхай будуць добрым прыкладам сапраўдных хрысціянаў для сваіх равеснікаў.