Першая камунія у нашай парафіі!

Agulnaja

 

       Кожны год у цудоўныя майскія нядзелі маленькія хрысціяне ўпершыню, пасля плённай падрыхтоўкі, прымаюць Сакрамэнт Эўхарыстыі. Прыгожыя, з агеньчыкамі ў вочках, яны ўжо разумеюць, што святкуюць вельмі важную Ўрачыстасць у сваім жыцці. Гэта яшчэ адзін, вельмі сур'ёзны крок у іх духоўным жыцці.
У гэтым годзе ў нашай парафіі да Першай Святой Камуніі прыступілі пяць дзетак – пяць маленькіх парафіянаў, якіх мы ўсе добра ведаем:

 

 Францкевіч Уладзімір

Uladzimir


 

 Шунько Віктар

Viktar


 

 Ладоўская Таццяна

Tatjana


 

 Алексіевіч Ганна

Hanna


 

 Тапарова Анастасія

Anastasija




    На працягу двух гадоў дзеткі актыўна рыхтаваліся да гэтай Урачыстасці: удзельнічалі ў занятках па рэлігіі, кожную нядзелю прыходзілі ў Касцёл. Іх бацькі таксама адказна рыхтаваліся да сённяшняга Свята, разам са сваімі дзецьмі прыступілі да Сакраманту Пакаяння. Хутка праляцеў час, і ўжо вось наступіў гэты дзень - такі радасны і доўгачаканы, і адначасова такі адказны.
Чароўную атмасферу ў Касцёле стваралі прыгожыя дэкарацыі і кветкі, цудоўная музыка – Святочную Літургію суправаджаў хор, і канешне ж, галоўныя героі Ўрачыстасці – дзяўчынкі ў белых святочных сукенках, хлопчыкі ў элегантных касцюмах, з радаснымі ўсмешкамі і вачыма, поўнымі захаплення.
Сённяшні дзень – сапраўднае свята для саміх дзетак і іх сямей, няхай радасць і ўнутраны супакой гэтага радаснага свята будзе суправаджаць іх на працягу іх жыцця, няхай назаўсёды застаюцца вернымі пакліканню да веры, няхай будуць добрым прыкладам сапраўдных хрысціянаў для сваіх равеснікаў.

Алёна

 

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля