«Духоўнае ўсынаўленне»: што, як, навошта?

2010-05-19-rasija

 

Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў чарговы раз заахвочвае ўсіх да ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне», накіраванай на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Пачатак акцыі як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана.

 

Што такое «Духоўнае ўсынаўленне?»

Духоўнае ўсынаўленне — гэта шлюб (абяцанне, дадзенае Богу), сутнасцю якога з'яўляецца малітва канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ўратавання жыцця дзіцяці, якому пагражае небяспека аборту. Зместам «Духоўнага ўсынаўлення» з'яўляецца штодзённая малітва, якая трывае на працягу дзевяці месяцаў. Распачынаецца малітва ва ўрачыстасць Звеставання Пана, а заканчваецца ва ўрачыстасць Божага Нараджэння.

«Усынаўленне» заключаецца ў штодзённым абавязку спецыяльнай малітвы за ненароджанае дзіця, імя якога ведае толькі Бог, малітвы адной з таямніц Ружанца, а таксама ўвядзенні ў сваё жыццё пэўных рэлігійных практык.

 

Сутнасць абяцанняў

У тэалагічным значэнні шлюб — гэта абяцанне, дадзенае Богу, аб'ектам якога з'яўляецца вышэйшае дабро. У выпадку «Духоўнага ўсынаўлення» аб'ектам шлюбавання з'яўляецца малітва ў інтэнцыі ненароджанага дзіцяці і яго бацькоў. Гэтае абяцанне павінна давацца са свядомага і вольнага выбару таго, хто шлюбуе.

Абяцанне «Духоўнага ўсынаўлення» з'яўляецца часовым, паколькі трывае 9 месяцаў (столькі часу, колькі дзіця знаходзіцца ва ўлонні маці).

 

Хто можа ўдзельнічаць у «Духоўным усынаўленні»?

У «Духоўным усынаўленні» можа ўдзельнічаць кожны, хто адчувае сябе здольным выканаць абяцанне, дадзенае Богу. Гэта асобы старэйшага ўзросту, хворыя, цярпенні якіх прыносяць духоўны плён.

Да гэтай малітвы заахвочваем таксама моладзь і дарослых. Калі маладыя людзі прымаюць на сябе абавязак малітвы за ненароджаных дзяцей, то можна спадзявацца, што не дапусцяць смерці ўласнага зачатага дзіцяці.

Пачатак «Духоўнага ўсынаўлення» як індывідуальнага малітоўнага абавязку адбудзецца ва ўсіх касцёлах Беларусі 25 сакавіка ва ўрачыстасць Звеставання Пана. Вернікі супольна складуць абяцанні падчас урачыстай святой Імшы.

Заахвочваем усіх да прыняцця на сябе абавязку малітвы ў інтэнцыі зачатага жыцця, якому пагражае аборт.

Паводле Catholic.by

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00