Істота

Істота

Першы раз істота з'явілася ў сне Генадзя Канстанцінавіча, калі яму споўнілася трыццаць пяць год. У той дзень ён выпіў столькі гарэлкі, што моцна заснуў на падлозе, пад сталом. Вось тады яна і з'явілася да яго: маленькі шчанючок з вялікімі зубамі. У яго былі чырвоныя вочкі і пісклявы галасок. Поўсці ў шчанючка не было, толькі сіняя скура прыкрывала худыя косці.


Генадзь Канстанцінавіч прачнуўся дома і усміхнуўся. Ён зусім не напужаўся істоту, наадварот, яна здавалася яму нават цікавай.
Мужчыне падабалася выпіваць. Кожны дзень свайго існавання ён пачынаў з бутэлькі піва. Тады ён станавіўся шчырым і вясёлым чалавекам, раздаваў парады, усміхаўся, цалаваў дачку і жонку. Калі ж яму даводзілася працаваць і нейкая сустрэча не дазваляла мець пах піва, Генадзь змяняўся. Ён станавіўся злосным, хмурым, нярвовым, і вельмі часта праводзіў языком па сухіх губах. Усе ягоныя думкі былі накіраваныя толькі на жаданы момант, калі ён зможа выпіць піва ці гарэлкі.
Жонка вельмі пакутвала. Яна вельмі кахала мужа і шкадавала яго. Жанчына разумела, што Генадзь Канстанцінавіч хворы, але ён гэтага не прызнаваў. Муж казаў:
– Я ж не напіваюся кожны дзень. Адна бутэлечка піва ці бакал віна не зробяць мне ніякай шкоды! Супакойся, жанчына!
На дні нараджэння ці яшчэ нейкія святы з ім немагчыма было хадзіць. Кожны раз жонку чакала адно і тое ж: Генадзь Канстанцінавіч страчваў прытомнасць і жанчына везла яго цела на таксі дамоў. У такія моманты да мужчыны прыходзіла істота. Шчанючок звычайна падрастаў і да трыццаці сямі гадоў Генадзя ператварыўся ў вялізнага сабаку без поўсці, з зубамі і чырвонымі вачыма, якія былі напоўнены нянавісцю. Ён жадаў накінуцца на мужчыну, але нешта стрымлівала яго. За спіной Генадзя Канстанцінавіча нехта стаяў. Гэта была жонка. З сумным тварам яна рабіла знак крыжа, і пачвара не падступала. Мужчына прачынаўся і паціскаў плячыма. Ён не пужаўся ўласных сноў і працягваў выпіваць.
А потым жонка папала ў шпіталь з дыягназам "рак". Замест таго, каб памагаць жонцы, ездзіць да яе і падтрымліваць, муж адвёз дачку да бабулі, а сам пачаў піць, распавядаючы сабутэльнікам, якія ўсе часцей з'яўляліся ў кватэры, што тым самым ён спрабуе забыць гора. Калі ён быў у п'яным забыцці, жонка па-ранейшаму рабіла знак крыжа, адганяючы пачвару. Але рукі яе слабелі, вочы былі прыкрытыя, яна вельмі стамілася і не жадала больш ахоўваць мужа, які сам не жадаў зберагчы сваё жыцце.
Праз месяц яна памерла. У тую ж ноч істота накінулася на Генадзя Канстанцінавіча і ўгрызлася яму ў ногі. Мужчына крычаў ад жаху, але не адчуваў болю. Раніцай ён зразумеў, што ў яго адняліся ногі і ён больш не зможа хадзіць. А праз гадзіну патэлефанавалі са шпіталю і сказалі, што жонка памерла. Побач не было нават сястры. Жанчына адышла ціха, не крычала, толькі малілася.
Генадзь Канстанцінавіч адмовіўся ад шпіталізацыі, ад парад дактароў. Ён патэлефанаваў сябрам-сабутэльнікам і папрасіў прывезці водкі.
– Я больш ніколі не пабачу маю каханую жонку, якая ахоўвала мяне. Не бачу сэнсу жыць.
– Страшныя словы ты кажаш! – ускрыкнуў адзін з сяброў. – Ты яшчэ маеш дачку!
– Але навошта ёй бацька прапойца ды яшчэ і калека?
Пасля гэтых слоў ён выпіў амаль залпам бутэльку водкі і моцна заснуў.
Калі сябры пакідалі хату, яны чулі дыхенне сябра, ведалі, што ён жывы. Але ў сне істота ўжо накінулася на яго і ўгрызлася вялізнымі зубамі ў сэрца. Генадзь Канстанцінавіч адчуў моцны боль, а потым у яго перахапіла дыханне. Праз хвіліну пачвара знікла, а мужчына ўбачыў у небе жонку. Яна сядзела на аблоках побач з анёлам і сумна пазірала на мужа, якога ў наступны момант схапілі чорныя чэрці з моцнымі рукамі і хвастамі без поўсці.

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00