Святло не запальвалі. У дзевяць гадзін вечара было ўжо зусім цёмна. Вернікі сядзелі па лавах і ціхенька размаўлялі, шматлікія маліліся на ружанцы, хтосьці звяртўся да Бога, як умеў.
Вялікдзень – галоўнае свята ў літургічным годзе, таму ў касцёле сабралося шмат народу. Раптам насупраць алтара пачала збірацца працэссія. Напердазе ішоў малады ксёндз Аляксандр і нёс вялізны крыж. За ім клірык нёс Вялікодную свечку, а ўжо за імі рушілі астатнія клірыкі з незапаленымі свечкамі. Працэсія рушыла праз цэнтр касцёла і выйшла на вуліцу. Там распалілі невялікае вогнішча. Святар маліўся над агнём, а потым запаліў ад яго свечку. Тым часам ў касцёле было зусім ціха. Толькі раз хтосьці кашлянуў і хтосьці ўздыхнуў.
На алтары застаўся чакаць стары айцец Ян. Вось ўжо чацвёрты год запар ён заставаўся ў касцёле, а працэсію узначальваў малады ксёндз Аляксандр.
Нарэшце ў касцёле з'явілася працэсія. Наперадзе рушыў малады святар і высока над галавой трымаў запаленую свечку. За ім ішлі клірыкі і давалі вернікам запальваць агонь ад сваіх маленькіх свечак.
Святло стала разлівацца па касцёле. Людзі адзін аднаму перадавлі агонь, які азнчаў, што Бог дае чалавецтву яшчэ адзін шанец выправіца, што Бог любіць людзей і выбачае ім шматлікія грахі, а значыць канцу свету не будзе.
Ксёндз Аляксандр дайшоў да алтара і ўбачыў спачатку ногі, абутыя ў новыя боты, якія яны куплялі разам тыдзень таму. Святар падняў руку і палікаў клірыкаў. Яны хутка падышлі, а людзі пачалі шаптацца. Нехта крыкнуў:
– Што здарылася?
Адзіхн з клірыкаў адказаў:
– Ксёндз Ян дрэнна сябе адчувае!
Але ўсе тыя, хто стаялі на алтары, бачылі, што стары памёр! Каля цела была вялікая лужына крыві. Сярод клірыкаў было чацвёра мцжчын сарака гадоў і некалькі хлопчыкаў, узрост каторых быў ад дванаццаці да дзевятнаццаці год. Усе яны трамаліся моўчкі, каб сваімі рухаімі і словамі не выдаць таго, што бачылі.
Ксёндз Аляксандр дзейнічаў хутка, не ведаючы панікі. Не было часу размаўляць ці неяк прыцягваць да сябе ўвагу. Ён прыказаў клірыкам узяць цела старога святара на рукі і моўчкі аднесці ў захрыстую, уключыць у касцёле святло, а потым ужо патэлефанаваць у хуткую дапамогу і міліцыю, а сам ён тым часам усё растлумачыць вернікам.
– Шаноўныя людзі! – сказаў малады святар і падзівіўся таму, што голас яго не дрыжыць. – Пакуль мы з вамі запальвалі жыватворны агонь і разносілі яго па ўсім касцёле, хтосьці з чорнай душой прайшоў на алтар і ўдарыў нашага ксяндза Яна нажом. Нажаль ён памёр. Біў чалавек, які добра ведаў, як гэта рабіць. Ксёндз Ян памёр адразу, нават не ўскрыкнуў. Яго душа ўжо з намі.
Ён спыніўся, хацеў выцерці лоб. За гэтыя некалькі секунд да людзей дайшоў сэнс сказанага. Жанчыны пачалі крычаць, людзі сталі выбірацца са сваіх месцаў і спрабавалі праціснуцца да алтара.
– Калі ласка, супакойцеся! – крыкнуў айцец Аляксандр, і людзі заціхлі.
Скарыстаўшыся тым, што на нейкі момант людзі прыціхлі, святар зноў загаварыў:
– Нічым, акрамя шчырай малітвы вы не зможаце дапамагчы! Хуткая дапамога і міліцыя ўжо на месцы. Калі лака, супакойцеся і заставайцеся на сваіх месцах! Вам нічога не пагражае! У такіх абставінах я не буду праводзіць імшу. Толькі прачытаем "Анёл Гасподні" за душу шаноўнага памерлага айца Яна. Я маю да вас толькі адно пытанне. Калі ласка, калі вы нешта бачылі ці чулі – не утойвайце, раскажыце следчым і пракурору. Нават тое, што вам здаецца няважным – раскажыце, бо гэтая дробязь можа аказацца вельмі важнай!
Каля трох уваходаў у касцёл ужо стаялі міліцыянты. Следчы спытаў у святара ключы і зачыніў два ўваходы, пакінуўшы адчыненым толькі галоўны. Так зручней было апытваць сведкаў, запісваць дадзеныя і выпускаць вернікаў з касцёла.
І пачаўся доўгі працэс. Міліціянт сядзеў і запісваў дадзеныя чалавека, каторы збіраўся выхадзіць. Запытваў, ці памятае чалавек нешта асаблівае. Потым міліцыянт ківаў другому і той адчыняў дзверы, чалавек выходзіў на паветра.
Старыя кабеты толькі плакалі. Яны не маглі прыпомніць нумар тэлефона і адрас, казалі, што нічога не бачылі і не чулі. Пад час апытання яны шчыра маліліся за душу святара і нічога не аб чым не памяталі. Першыя сто чалавек выказалі столькі гора і пакуты, што ў сяржанта пачала балець галава.
Людзі сярэдняга ўзросту былі больш стрыманыя ў эмоцыях. Некалькі жанчын выціралі вочы, хтосьці стрымліваў націск слёз. А мужчыны вялі сябе цалкам сур'ёза, на пытанні адказвалі дакладна. Адзін з іх нават прыпомніў, што калі працэсія выходзіла, яму падалося, што ўздоўж алтара прабег нехта невялікага росту, можа дзіцёнак. Але той жа чалавек сказаў, што сядзеў прыкладна ў дзесятым радку, а таму не мог дакладна разгледзіць рост чалавека.
Апытанне і запіс дадзеных скончыліся толькі ў другой гадзіне ночы. Увесь гэты час следчы і ксёндз Аляксандр знаходзіліся ў апусцелай захрыстай. Міліцыянт размаўляў са святаром павольна, выпытваў падрабязнасці жыцця старога ксяндза, спрабаваў знайсці матыў. Вось з ім і было асабліва цяжка. Старога любілі ўсе, хто яго ведалі. Усё вышэйшае духавенства ставілася да яго з пашанай, вернікі з цікавасцю слухалі прамовы і прыходзілі да старога святара па параду. Старыя людзі, калі ішлі на споведзь, аддавалі перавагу менавіту ксяндзу Яну, таму што ён ніколі нікога не лаяў і даваў параду як не ўпасці ў грэх. Атрымліваўся не чалавек, а нейкі ідэал. "Не хапае толькі німба над галавой, – думаў лейтэнант Дабравольнаў. – Аднак нехта ж усадзіў яму ў сэрца нож".
Касцёл апусцеў. Сержанты зайшлі ў захрыстую, каб апытаць клірыкаў, якія чакалі сваёй чаргі. Калі дамоў пайшлі і клірыкі, ксёндз Аляксандр запытаў у следчага:
– Скажыце, ці магу я паехаць у морг?
– Канешне! Але раней, чым праз два дні мы не зможам аддаць вам цела. Вас падвезці? – раптам спытаў следчы.
– Дзякуй, я паеду на таксі.
Упершыню пасля перажытога жаху ксёндз Аляксандр выйшаў на вуліцу. Ён не бачыў, як прыехала хуткая дапамога і міліцыя, не бачыў, як забралі старога святара. Зараз ён хацеў даведацца медыцынскіх падрабязнасцей, хацеў ведаць, ці сапраўды стары памёр адразу, ці не пакутваў. А яшчэ ксёндз Аляксандр быў упэўнены, што забойцы ў касцёле не было, што ён збёг адразу ж.
Ноч у сярэдзіне красавіка была халоднай. Было не больш за дзесяць градусаў. Ксёндз Аляксандр надзеў на сутану паліто і пайшоў да метро. Там у пераходзе знаходзіўся кругласутачны ларок. Не аднойчы малады святар набываў там шакалад і каву. Зараз жа ён жадаў набыць там іншы тавар.
– Сіні Winston і запальніцу.
Прадаўшчыца, якая добра ведала гэтага пакупніка, здзіўлена зірнула на яго і не зварухнулася. Ксёндз не збіраўся нічога тлумачыць і толькі паўтарыў просьбу. Уздахнуўшы, жанчына дала цыгарэты і запальнічку.
Святар выйшаў на вуліцу, запаліў цыгарэту, прынюхаўся і закурыў. Ён не паліў з шаснаццаці гадоў. Прайшло ўжо 20 гадоў з таго моманту, як ён забыў пра цыгарэты, даведаўшыся, што гэта грэх – сумленна шкодзіць свайму здароўю. У семінарыі ён, канешне, сустракаў студэнтаў, якія палілі, але не хацеў да іх далучацца. А зараз вось вельмі захацелася цыгарэту. У дымным ядзе, а не ў малітве шукаў ён зараз супакой. Тое, што адбылося ўвечары так узрушыла святара, што ён не мог супакоіцца. "Якія шкілеты захоўваюцца ў старога ў шафе?" – думаў ксёндз Аляксандр і крокамі вымяраў адлегласць ад аўтобуснага прыпынку да метро.
Дакурыўшы цыгарэту, святар стаў на ўскрайку дарогі і прыгатваўся доўга чакаць таксі. Аднак хутка пабачыў неабходную машыну. Аўтамабіль рухаўся трохі запаволена, быццам кіроўца чакаў позніх мінакоў. Ксёндз Аляксандр выцягнуў правую руку і старая волга павольна накіравалася да пасажыра.
– Вы вязяце мяне ў морг? – запытаў святар.
– У каторы?
Кіроўца, здавалася, зусім не збянтэжыўся і хацеў толькі даведацца куды дакладна ехаць.
– Я не ведаю. Паехалі па ўсіх.
Кіроўца кіўнуў, і ксёндз Аляксандр сеў у машыну. Яны паехалі па пустых вуліцах. Рэдкі аўтамабіль праязджаў міма. Кіроўца і пасажыр маўчалі.
– Прабач, сябар. Вязі мяне назад. Не хачу нічога бачыць.
Кіроўца рушыў у зваротны шлях.
– Можна курыць?
– Можна і пачаставаць!
Ксёндз Аляксандр выцягнуў пачак, пачаставаў кіроўцу, які тут жа схаваў цыгарэту за вуха, запаліў сам. У святара затрэсліся рукі.
– Дык што здарылася?
– Забойства, – каротка адказаў святар і нічога больш не тлумачыў.
"Так цяжка быць ласкавым і ўсіх прабачаць, калі гора тычыцца цябе ці тваіх родных. Які вар'ят забіў ксяндза Яна? Якія прычыны прымусілі яго пайсці на злачынства? Гэты чалавек прадумваў, як дзейнічаць, загадзя, інакш зарэзаў бы святара проста так на вуліцы. Аднак ён ведаў, што мы робім пад час Вялікоднай Імшы. Гэта не чужы касцёлу чалавек..."
– Прыехалі, – буркнуў кіроўца, адарваўшы ксяндза Аляксандра ад сумных думак.
Расплаціўшыся, святар выйшаў і накіраваўся да касцёла. Ён вырашыў, што трэба патэлефанаваць манашкам, каб прыехалі праз два дні, арганізаваць пахаванне, апрануць нябожчыка. Людзі, якія наўпрост маюць зносіны з Богам, маюць дар прадбачання. Калі ксёндз Аляксандр патэлефанаваў, ігуменя хутка ўзяла трубку. Выслухаўшы навіны, яна адказала:
– Я не спала, малілася. Мне было так трывожна, што нават трэсліся рукі, калі я перабірала ружанец. А потым раптам заснула. І прышоў да мяне ксёндз Ян і казаў, каб мы нікога не шукалі.
– Калі гэта было?
– Гадзіну таму. У трывозе я патэлефанавала сюды, але ніхто не падышоў.
Яны пагаварылі яшчэ некалькі хвілін, а потым святар павесіў трубку. Ён быў упэўнены, што ксянда Яна правядуць у апошніў шлях па ўсіх правілах.
Цішыня ў касцёле дрэнна ўздзейнічала на святара. Ён і раней начаваў тут адзін, ужо чатыры гады, пасля таго, як вярнуўся з Польшчы, але ніколі раней ён не адчуваў сябе такім адзінокім. Стары, як называлі яго паміж сабой клірыкі, жыў у двух кварталах ад касцёла і прыязджаў раніцай на машыне. Кіраваў аўтамабілем яго хроснік, катораму было больш за пяцьдзесят гадоў. Зараз жа ксёндз Аляксандр усведамляў, што не пачуе больш за дзвярымі цяжкія крокі старога чалавека. Гора, выкліканае раптоўнай стратай, цалкам завалодала святаром і ён заплакаў. "Як добра, што ніхто мяне не бачыць", – думаў ён і выціраў слёзы ў цёмным пакоі. Ён не жадаў, каб сведкамі была нават мэбля ў ягонай маленькай комнаце, нібыта яна ўмела размаўляць і расказала б аб гэтай уяўнай слабасці святара.
Ён заснуў на гадзіну ў сутане, не распранаючыся. І толькі звон тэлефона, які надрываўся ў захрыстай, вырваў яго з забыцця.
Ксёндз Аляксандр, пакуль бег па лесвіцы, спатыкнуўся, упаў, ударыў калена. У гэты час тэлефон заціх. Святар глянуў на вялізны гадзіннік, падарунак нунцыя. Стрэлкі паказвалі дваццаць хвілін а сёмай гадзіны. "Значыць, хтосьці з сваіх". І ў гэты момант зноў зазваніў тэлефон.
– Алё? – прахрыпеў ксёндз Аляксандр.
– Хрыстос Уваскрос! Гэта Юрась Сабуцкі, сакратар...
– Сапраўды Уваскрос! Што...
– Мы ведаем пра тое, што адбылося ўчора, – сказаў святар. – Кардынал хоча цябе бачыць. Я зараз прыеду.
– Добра. Я буду чакаць.
У поўнай цішыні ксёндз Аляксандр пагаліўся і выпіў кавы. Ён не звяртаў увагі на парыпванне перакрыццяў, на тое, што ўнізе быццам бы грукнулі дзверы. Ён ведаў, што ксёндз Ян больш не прыйдзе, а душа яго калі і побач, шумець не стане і не зможа.
Толькі калі ён зачыняў дзверы, яму здалося, што хтосьці паклаў яму руку на плячо. Яле святар не павярнуўся, таму што ведаў, што побач нікога няма.
– Хрыстос Уваскрос!
– Сапраўды Уваскрос!
– Адкуль кардынал даведаўся, што здарылася? Я не хацеў яго турбаваць да раніцы.
– Учора ўвечары ён правёў імшу і лёг спаць. У шэсць гадзін раніцы нехта пастукаў у дзверы. Вартаўнік прачнуўся, паглядзеў на маніторы і нікога не ўбачыў. Потым выйшаў і на парозе ўбачыў сшытак. Вартаўнік перадаў яго мне. На першай старонцы было напісана: "Першым прачытаць павінен кардынал". Мяне раздзірала цікаўнасць, але я не паддаўся і адправіўся ў пакоі кардынала. Стары адкрыў адразу. Ён сказаў, што не спіць з пяці гадзін, працуе ў кабінеце, бо вельмі непакоіцца. Я каротка патлумачыў, што за фаліянт у мяне ў руках, потым паклаў сшытак на стол і выйшаў. Праз дзесяць хвілін ён выклікаў мяне і сказаў, каб я прывёз цябе.
– Так што ў сшытку? – спытаў ксёндз Аляксандр.
– Я не ведаю, – такім быў адказ.
Яны былі знаёмыя па семінарыі. Юрый быў маладзей Аляксандра на тры гады. Тым не менш, у яго было прыроднае абаянне, дзякуючы катораму ён хутка падымаўся па кар'ернай лесвіцы і стаў асабістым сакратаром кардынала. Юрый быў вельмі прыгожы, валодаў пяццю мовамі, хутка набіраў афіцыйныя дакументы, вёў перапіску з Ватыканам. Ён не пагардліва размаўляў са старымі знаёмымі і новымі сябрамі, заўсёды рабіў тое, што ад яго залежыла. Раз у тыдзень ён праводзіў імшу, на каторую збіралася вялікая колькасць вернікаў. Яны любілі слухаць яго звонкі голас і жыццёсцвярджальныя прамовы.
Кардынал ужо чакаў у кабінеце. Ён быў апрануты не ў звычайнае убранства, у якім яго заўсёды бачыў ксёндз Аляксандр. За сталом сядзеў вельмі пажылы чалавек з сівымі валасамі. Вакол вычэй залеглі маршчыны, якія не хавалі нават вялікія акуляры ў пазалочанай аправе – падарунак Папы Рымскага. Не маглі яны схаваць і светла-блакітныя вочы, якія глядзелі заўсёды сур'ёзна, крыху сумна і з вялікай любоўю на чалавека.
Ксёндз Аляксандр увайшоў у кабінет і, схіліўшы калены, пацалаваў пярстёнак на працягнутай руцэ.
– Сядай, калі ласка, – сказаў кардынал нізкім голасам. – Я вельмі спачуваю табе.
Сядзець моўчкі было не ветліва і святар адказаў:
– Дзякую.
– Прачытай гэта, калі ласка.
Кардынал працягнуў святару сшытак.
– Тут адказы на ўсе твае пытанні. Дарэчы, чаму мне не паведамілі? Мы шмат перажылі разам з ксяндзом Янам.
– Я не хацеў турбаваць вас у гэтае светлае свята. Хацеў, каб вы правялі гэтую ноч у спакоі.
– Які толк у такім спакоі! Лепш бы я маліўся ўсю ноч за яго душу і душу таго няшчаснага. Чытай!
Ксёндз Аляксандр падпарадкаваўся і раскрыў тонкі сшытак. На першай старонцы, як і расказваў Юрый, было напісана: " Першым прачытаць павінен кардынал". Гэтая ўмова была выканана, і святар перагарнуў наступную старонку.
"Мяне ўжо няма сярод жывых. Я здзейсніў самагубства калі вярнуўся мой кур'ер. Я перарэзаў сабе вены ў ваннай. Там вы мяне і знойдзеце. На апошняй старонцы я пакінуў адрас. А пакуль прыемнага чытання.
Маё імя – Фёдар, мне пяцьдзесят дзевяць гадоў. Ксёндз Аляксандр ведае мяне вельмі добра, таму што я быў кіроўцай у старога Яна".
Малады святар прыпыніўся і паглядзеў на кардынала. Той глядзеў на яго.
– Гэта ўсё сапраўды так. Прашу цябе, дачытай.
І ксёндз Аляксандр прымусіў сябе чытаць далей.
"Мы пазнаёміліся са старым, калі ён быў яшчэ маладым і толькі стаў святаром. Ён працаваў у нашай вёсцы. Дырэктар школы быў каталіком і прымусіў усіх наведваць заняткі па катэхізісу. Мы не хацелі. У той час мне было дванаццаць гадоў, я паліў, падглядваў за жанчынамі ў грамадскай лазні, хваліўся сваімі перамогамі ў дзяўчат. Ніякіх дзяўчат у мяне, канешне, не было. Але я вельмі марыў. Дык вось. Ён прыйшоў на першы занятак і сваім ціхім голасам, чыстымі прамовамі, даўгімі светлымі валасамі і блакітнымі вачыма пакарыў усіх вучняў, асабліва дзяўчат. У параўнанні з нашымі няверуючымі грубымі бацькамі-працаўнікамі, ксёндз Ян падаваўся самім Богам, пра якога распавядаў з вялікай любоўю. Мы бачылі ў ім Хрыста. У канцы года ксёндз Ян запытаў, хто жадае быць яго навучэнцамі ўсё лета. Гэта было вельмі сур'ёзнае пытанне, таму што школьнае навучанне мы спынялі яшчэ ў красавіку, бо былі вымушаны дапамагаць бацькам весці гаспадарку. Шанцавала тым у чыёй сям'і былі яшчэ дзеці і каго любілі бацькі. У мяне было два старэйшых брата і сястра, і мяне адпусцілі. Ніхто ў нашай сям'і не быў ахрышчаны і зносіны са святаром бацька не ўхваляў. Але маці змагла яго ўгаварыць.
Мы хадзілі з ім у паходы, маліліся ў лесе падчас ўзыходу сонца каля ракі, назіраючы, як абуджаецца новы дзень. Нас было дванаццаць хлапчукоў. А яшчэ мы дапамагалі яму праводзіць імшу і рэстаўраваць касцёл, у якім было сховішча сельгастэхнікі. Туды калісьці загналі трактар і замкнулі дзверы. Імшы праводзіліся ў доме ў старшыні нашага калгасу, які быў таксама вернікам. Я ўспамінаю той час з цяплом і ўсмешкай на твары. Мы ўсе любілі нашага Яна. Ён хрысьціў нас, дванаццаць хлапчукоў, а потым і ўсіх жадаючых. Сярод іх была і мая маці.
Я хацеў быць любімым вучнем. Я ведаў на памяць усе малітвы, прыходзіў раней за іншых, а сыходзіў пазней, старанна маліўся. Але я быў не такі таварыскі і мілы, як двое іншых хлопчыкаў, братоў-двайнят. Яны заўсёды выклікалі ў ксяндза Яна ўсмешку арыгінальнымі жартамі, ускудлачанымі рудымі валасамі і шчырай цікавасцю да рэлігіі. Яны хацелі стаць святарамі, гэтак жа як і я, толькі яны не баяліся пра гэта казаць.
Уначы я падпаліў іх дом. Адзін брат не змог выбрацца, на яго абрынулася бэлька. Усе астатнія выжылі. Але пасля гэтага, абсыпаючы ксяндза Яна праклёнамі, сям'я пераехала ў іншую вёску. Я стаў да старога бліжэй, але ён па-ранейшаму не лічыў мяне лепшым.
Пасля таго, як з'ехалі двайняты, яго любімым вучнем стаў Мішка. Я не буду ўдакладняць, як я пазбавіўся ад гэтага любімчык , але пакуты яго былі доўгімі . Я скінуў яго ў палонку, і ў яго адняліся ногі, сям'я страціла надзею на карміцеля. Але замест таго, каб звярнуць, нарэшце, увагу на мяне, ксёндз Ян стаў яшчэ больш важдацца з Мішкам, вымольваць у Бога здароўе для хлапчука, займаўся з ім, і Мішка зноў пачаў хадзіць. Весялосці святара не было мяжы. Не было мяжы і майму гору. Я шчыра любіў свайго пастыра, але не хацеў дзяліць яго добразычлівасць ні з кім. Хоць доўгі час прыходзілася.
Калі майго хроснага бацькі адправілі працаваць у Італію, а потым у Бразілію, я адзіны пісаў яму лісты, а ён па магчымасці адказваў. Гэта зблізіла нас. Кожны год я марыў, што ксёндз Ян вернецца. Але на Радзіму ён вярнуўся толькі праз 30 гадоў. Мы не перарывалі сувязь. Да таго часу я паспеў ажаніцца і развесціся, чаму мой хросны вельмі супрацівіўся. Дзяцей у нас з жонкай не было, мабыць Бог ведаў, што яны застануцца ў адзіноце.
Я сустракаў яго ў аэрапорце. Да таго часу ксёндз Ян перанёс інсульт, быў асцярожны ў рухах, пастрыг свае выдатныя доўгія валасы, а блакітныя вочы злёгку пабляклі. І ўсё-такі я любіў яго і быў рады бачыць. Ён не ператварыўся ў старога, роўна трымаў спіну і адразу пазнаў мяне.
Некалькі гадоў я быў абсалютна шчаслівы. Ён меў патрэбу ў маёй асобе. Я пачаў працаваць яго асабістым шафёрам. Вечарамі мы пілі гарбату, а часам ён дазваляў сабе чарачку каньяку. Я любіў слухаць яго аповяды аб Ватыкане і Рыме. Калі я захапляўся, ён адказваў, што нічога мілей Радзімы для яго няма. Адраджэнне веры – гэта было самай галоўнай справай для яго.
А потым у наша жыццё ўмяшаўся выдатны хлопчык Саша. Ён прыйшоў у касцёл у 16 гадоў і заняў усё жыццё старога. Той запаліўся ідэяй зрабіць з яго сьвятара, і гэта ў яго атрымалася. Хлопчык пайшоў вучыцца ў семінарыю, стаў святаром і вярнуўся ў родны касцёл. Цяпер з ім стары піў гарбату, распавядаў аб розных краінах і пра любоў да людзей. Я ператварыўся ў яго кіроўцу, правую руку, але ён зноў не любіў мяне. Федзя прынясі тое, Федзя дапамажы там. Але душой ён быў аддадзены Сашы. І той таксама яго любіў, тэлефанаваў з Польшчы, калі давялося прапрацаваць там некалькі гадоў, спраўляўся пра здароўе і віншаваў са святамі.
Я зьненавідзеў старога, зьненавідзеў Сашу. Год я разважаў пра тое, як спыніць, нарэшце, свае пакуты. Калі б я проста павесіўся, стары пагаварыў б трохі, але ўздых палягчэння вырваўся б з яго грудзей, не гледзячы на ўсе чалавекалюбны гаворкі. І я вырашыў спачатку забіць ксяндза Яна. Сашу мне няма чаго было пазбаўляць жыцця, нічога дрэннага ён мне не зрабіў. Хаця такія думкі, прызнаюся, мяне наведвалі.
Я хацеў, каб ніхто нічога не бачыў, каб усё было нечакана, і каб Саша знайшоў яго першым. Я зарэзаў яго падчас Вялікоднай імшы. Тры гады на Хросны ход ішоў Саша, а ксёндз Ян заставаўся ў алтара. Я ведаў пра гэта, таму смела падкраўся і зарэзаў яго. Стары нават нічога не зразумеў, ён не бачыў, хто маментальна забіў яго. А потым я паехаў дадому, напісаў усё гэта, даў заданне бамжу Ваню аднесці сшытак у пэўнае месца за бутэльку гарэлкі. Калі ён вернецца - я аддам яму аплату, потым лягу ў цёплую ванную і пакончу з гэтай нікому не патрэбным жыццём.
Ты шчаслівы, Саша. Ён любіў цябе больш за ўсіх».
У канцы быў напісаны адрас.
Ксёндз Аляксандр не адразу паглядзеў на кардынала. Ён закрыў сшытак, прачытаў назву друкарні, паклаў сшытак на стол, пацёр вочы і толькі потым зірнуў на кардынала.
– Раніцай манашкі звяжуцца з яго былой жонкай. Уся яго маёмасць пяройдзе да яе. Гэты няшчасны пакінуў запавет, завераны ў натарыуса.
Ксёндз Аляксандр кіўнуў. Ён быў ашаломлены тым, што прачытаў. У яго памяці Фёдар заставаўся ўсмешлівым лысым таўстуном. Аказваецца, гэты чалавек быў напоўнены нянавісцю, атрутай, выношваў план забойства чалавека, якога так любіў.
– Калі ты бачыў яго апошні раз?
– Раніцай, як заўсёды. Ён прывёз старога, больш я яго не бачыў. Калі б толькі ведаць...
– Ніхто не можа ведаць наперад. Ты нічога не змог бы зрабіць.
– За самазабойцаў нельга маліцца. Вы сказалі...
– Д'ябал згарнуў яго душу з вернага шляху... Я думаю, Бог даруе мяне, калі я памалюся за сэрца гэта няшчаснага чалавека.
Ксёндз Аляксандр развітаўся з кардыналам і выйшаў.
Горад ужо прачнуўся. Па вуліцах рухаліся машыны. «Учора зарэзалі выдатнага добрага чалавека, які ніколі нікога не крыўдзіў. А свет не спыніўся. Людзі не смуткуюць, у іх жыцці нічога не памянялася. Я ведаю, хто забіў і чаму, але ад гэтага не лягчэй. Хочацца пакараць забойцу, але ён ужо пакараў сябе сам. І як бы Яго Высокапраасвяшчэнства не вымольвалі душу Фёдара, гарэць забойцу ў пекле. Ксёндз Ян мог памерці ад старасці ў ложку, акружаны сябрамі і вучнямі, аб яго душы маліліся б няспынна, і яго адыход не прычыніў б столькі болю. Гэта бязглуздзіца, проста бязглуздзіца».
Забойцу пахавалі за дзень да пышнага пахавання яго ахвяры. Юрыя Сабуцкага адправілі з сшыткам у пракуратуру, і крымінальную справу зачынілі. Следчы ўздыхнуў з палёгкай – не трэба было зноў выклікаць і апытваць столькі сведак.
На пышнай паніхідзе ксёндз Аляксандр прысутнічаў у якасці госця. Развітальную імшу вёў кардынал. Ён казаў шмат прыгожых слоў, распавядаў, як яны пазнаёміліся з Янам, як разам былі ў Італіі і Бразіліі, як Папа Рымскі зрабіў яго кардыналам, а сам ён лічыў, што гэтага больш годны ксёндз Ян.
Пасля таго, як труну засыпалі зямлёй, да Аляксандра сталі падыходзіць з спачуваннямі . Ён ківаў і нешта адказваў. Але не разумеў, пра што кажа і што робіць. Яго гора было такім вялікім, быццам ён зноў хаваў уласнага бацьку, які памёр 10 гадоў таму. Тады тату замяніў яму ксёндз Ян. Зараз жа яго жыццё апусцела.
Праз месяц ксёндз Аляксандр сядзеў на споведзі. У правага акенца схіліў калені чалавек. Святар падрыхтаваўся слухаць.
– Апошні раз я быў на споведзі шмат гадоў таму, нават не памятаю колькі
– Я слухаю...
– Месяц таму я забіў дваіх чалавек. Аднаго зарэзаў, а другога ўсыпіў і парэзаў яму вены. І нікому пра гэта не распавёў. Зараз аб маёй таямніцы ведаеце толькі вы. Але ёсць таямніца споведзі, а значыць, вы нікому нічога не скажаце.
Ксёндз Аляксандр адразу зразумеў, пра што пойдзе гаворка. На працягу таго месяца, што прайшоў з пахавання, ён не раз думаў аб тым, што ніхто не зверыў подпіс Фёдара. Бо нехта мог замест яго напісаць гэты сшытак...
– Вы добра ведалі гэтых людзей. Я забіў іх з нянавісці. Я доўга прадумваў план. Калісці даўно гэтыя двое пазбавілі мяне брата. Не варта было вялікай працы даведацца, хто падпаліў дом, а потым некалькі гадоў праз, напаіць гэтага чалавека і даведацца чаму. Да шчасця для сябе, ксёндз Ян з'ехаў за мяжу, паспеў здзейсніць нямала добрых спраў, перш чым вярнуўся на Радзіму. Вы слухаеце мяне?
– Слухаю, – быў адказ.
– Я сябраваў з Федзей, ведаў усе падрабязнасці іх перапіскі...
– Навошта вы ўсё гэта мне распавядаеце? У вас так удала атрымалася абвесці ўсіх вакол пальца. І тут – такія прызнанні.
– Я вырашыў аблегчыць душу. І не камусьці, а менавіта вам, таму што вы– разумны. І вы шчыра любілі гэтага старога, а значыць павінны ведаць праўду.
– А калі я пайду ў пракуратуру і папрашу аднавіць справу? Я раскрою таямніцу споведзі, выступлю ў якасці сведкі
– Не. Я – ніхто. І клікаць мяне ніяк...
Увесь час размовы святар спрабаваў разглядзець твар таго, хто гаварыў, але яму гэта не ўдалося. Вялікі стары касцёл быў пагружаны ў паўзмрок. Акрамя таго, замінала шчыльная сетка.
Як толькі чалавек кінуўся бегчы, ксёндз Аляксандр выскачыў са спавядальні. Але ўбачыў толькі, як хутка аддаляецца невысокі мужчын са светлымі валасамі. Здалёк ён не мог разглядзець іх адценне, але амаль не сумняваўся, што ён быў рудым.