Давайце будзем перамагаць

73811372 mug4inanakolenyah

 

 

Відавочна, што спаць прыемней, чым маліцца.
Слухаць музыку – чым чытаць кнігі.
Есці – чым пасціцца.
Глядзець тэлевізар – чым вывучаць Біблію.
Шкадаваць сябе лягчэй, чым спагадаць іншым.
Капітуляваць прасцей, чым працягваць змагацца.
Разбурыць шлюб, чым захаваць яго.
Але лёгкі шлях рэдка бывае правільным, і што карысна – не абавязкова прыемна.
Не прыемна слухаць абвінавачанні і калі кажуць праўду ў вочы.
Не прыемна сядзець у цэрквы на пропаведзі, якая выкрывае твае заганы.
Не лёгка вучыцца і знаходзіць веды.
Не лёгка наставаць на свой гонар, і рабіць тое, што трэба, а не што жадаецца.
Не проста маліцца, калі для гэтага няма ніякага настрою.
Не проста і чытаць Біблію, калі стаміўся ці доўга не адкрываў гэту Кнігу…

Ды шмат чаго існуе непрыемнага і няпростага.
Таму давайце будзем маліцца, нават калі няма настрою рабіць гэта; будзем ісці ў Царкву, калі нас там не чакаюць; прабачаць, калі крыўдзяць і не жадаюць каяцца; чытаць Пісанне, калі жадаецца глядзець тэлевізар.


Давайце будзем перамагаць сваё грахоўнае цела, каб цешыцца па духу!

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля