Жудасны характар

 

Жыў-быў хлопчык з жудасным характарам. Яго бацька даў яму мяшэчак з цвікамі і сказаў забіваць па цвіку ў садовую агароджу кожных разоў, калі ён будзе губляць цярпенне і з кімсьці сварыцца. У першы дзень хлопчык забіў 37 цвікоў. На працягу наступных тыдняў ён імкнуўся стрымлівацца, і колькасць забітых цвікоў памяншалася што ні дзень. Апынулася, што стрымлівацца лягчэй, чым забіваць цвікі… Нарэшце наступіў дзень, калі хлопчык не забіў у агароджу ніводнага цвіка. Тады ён пайшоў да свайго бацькі і сказаў пра тое. І бацька сказаў яму выцягваць па адным цвіку з агароджы за кожны дзень, у які ён не страціць цярпенні. Дні ішлі за днямі, і нарэшце хлопчык змог сказаць бацьку, што ён выцягнуў з агароджы ўсе цвікі. Бацька прывёў сына да агароджы і сказаў:

“Сын мой, ты добра паводзіў сябе, але паглядзі на гэтыя дзюры ў агароджы. Яна больш ніколі не будзе такой, як раней. Калі ты з кімсьці сварышся і кажаш рэчы, якія могуць зрабіць балюча, ты наносіш суразмоўцу рану накшталт гэтай.Ты можаш усадзіць у чалавека нож, а потым яго выцягнуць, але рана ўсё адно застанецца…”

Не важна, колькі разоў ты будзеш прасіць прабачэнні, рана застанецца. Душэўная рана прыносіць гэтулькі ж болі, колькі целавая.

Таму любице адзін аднаго і дорыце сваю  любоў  бліжняму, каб не параніць каго сваёй нястрыманасць.

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля