У касцёле абавязвае скромнае адзенне

 

Мода, якая абражае Бога

У адным з фацімскіх аб'яўленняў Маці Божая ў вялікім смутку сказала тром пастушкам, што ў свет прыйдзе мода, якая будзе абражаць Бога. Сёння мы бачым гэту жахлівую моду, якая з кожным годам усё больш нахабна і цынічна бярэ ў палон чалавечую душу. Шатан добра працуе над гэтым, а чалавек бяздумна і бязвольна ідзе за ім услед. Сучасная мода ўжо з маленства нішчыць у чалавеку святыя ўласцівасці яго душы – сарамлівасць і сціпласць. На вялікі жаль, датычыць гэта і веруючых людзей. Давайце паглядзім, як апрануты людзі ў касцёле? Дзяўчаты ў штанах і майках у абцяжку нібыта голыя. Да таго ж, многія з аголенымі жыватамі. Можа падацца, што гэта выпадковыя людзі ў храме. Але не. Яны кленчаць перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце, а потым прыступаюць да Камуніі. Давялося назіраць, як сёлета на працэсіі, прысвечанай урачыстасці Божага Цела і Крыві, група дзяўчат ішла за Езусам Эўхарыстычным, апранутая так, нібыта спацыравала па пляжы. На далікатную заўвагу неяк разгублена сказалі, што ніхто ніколі не гаварыў ім пра гэта.

Прыпомнілася карціна, якую назірала ў Італіі. Перад тым, як увайсці ў святыню, дзяўчаты выцягвалі з пакетаў доўгія спадніцы і адзявалі іх або ахіналіся вялізнымі хусткамі. У многіх храмах там пры ўваходзе вісяць плакаты, якія нагадваюць аб культуры паводзінаў і адзенні ў касцёле. I гэта слушна, бо праблема, на жаль, існуе, болып за тое, з кожным годам яна ўсё болын абвастраецца.

Бессаромнасць у адзенні непазбежна вядзе да граху пажадлівасці і распушчанасці, а гэта дарога, скіраваная на згубу душы. У фацімскіх аб'яўленнях Маці Божая паказала сваім малым візіянерам пекла і сказала, што большасць душаў трапляе туды з-за грахоў цела.

Барацьба за людскія душы ідзе не на жыццё, а на смерць, супрацьстаянне гэтаму злу павінна таксама ўзмацніцца. Сапраўдныя хрысціяне не могуць маўчаць. Далікатна, без крыку і гневу мы абавязаны тлумачыць моладзі элементарныя рэчы, хаця б аб той модзе. На бацьках ляжыць першая адказнасць за тое, што адзяваюць іх дзеці. На жаль, нічога не робіць па гэтай праблеме і агульнаадукацыйная школа. Амаль палова дзяўчат, пачынаючы з 13 гадоў, а то і раней, ходзяць у школу з аголенымі жыватамі, у кароценькіх спаднічках. Пра сродкі масавай інфармацыі і мовы няма, бо яны ў большасці сваёй скіраваныя на антывыхаванне і амаральнасць.

Так складваецца ў нашым грамадстве, што духоўныя ўстановы – Касцёл і Царква – зна-ходзяцца ў цэнтры супрацьстаяння злу і на іх ляжыць асноўны цяжар выхаваўчай місіі. Вельмі б хацелася, каб на ўроках рэлігіі, на моладзевых сустрэчах як мага часцей падымаліся пытанні аб тым, як належыць адзявацца маладым людзям увогуле і ідучы ў касцёл, у прыватнасці. Святары таксама павінны актыўней гаварыць на гэту вельмі далікатную, але жыццёва важную праблему.

Як і ў храме Божым, так і ў храме душы чалавека жыве сам Бог: «Ці ж не ведаеце, што вы – храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? Калі ж хто зруйнуе храм Божы, знішчыць таго Брг, бо храм Божы – святы; гэта ж ёсць вы» (І Кар 3-16, 17). Так давайце ж не абражаць Бога сваім легкадумным убраннем, памятаючы трывожныя словы нашай Нябеснай Маці з Фацімы.

Паводле матэрыялаў часопіса "Ave Maria", №8-9 (148-149) 2007.

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00