Святы Ружанец

Svyatyi-ruzhanets

 

Як маліцца на ружанцы?

Звычайна Ружанец пачынаецца ўступнымі малітвамі, якія гаворацца на крыжыку і пяці першых пацерках. Перажагнаўшыся крыжыкам і кажучы У імя Айца..., гавораць, трымаючы крыжык, Веру ў Бога Айца..., затым на першай пацерцы – Ойча наш..., на трох наступных – тры Вітай, Марыя... і на пятай – Хвала Айцу....

Ружанец складаецца з чатырох частак, у кожную з якіх уваходзяць пяць таямніцаў. У кожнай таямніцы на першай асобнай пацерцы гаворыцца Ойча наш..., на дзесяці змацаваных разам пацерках – дзесяць Вітай, Марыя..., і на наступнай, асобнай пацерцы – Хвала Айцу і Сыну...

«О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!»

На гэтай жа пацерцы гаворыцца і малітва, якую прасіла дадаваць пасля кожнае дзесяткі Маці Божая падчас свайго аб'яўлення ў Фаціме:

«О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць».

На гэтай жа пацерцы гаворыцца таксама і Ойча наш... наступнай таямніцы.

Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць дзесяткаў, падзеленых між сабою пяццю асобнымі пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз, мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца. Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы.

На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем яе сэнс і разважаем аб жыцці Езуса і Марыі. Разважанне – найважнейшы момант Ружанца. Без яго Ружанец падобны да цела без душы. Адгаворваючы Ружанец без разважанняў, мы часта ператвараем яго ў паўтарэнне слоў. Ёсць розныя спосабы разважання таямніцаў Ружанца. Напачатку можна разважаць, дапамагаючы сабе тэкстамі, пададзенымі ніжэй. Пазней, глыбей асягнуўшы Ружанец, можна абапірацца на ўласныя рэфлексіі.

Гэты вянок малітваў і разважанняў называюць яшчэ «малым Евангеллем», «лесвіцаю ў неба».

rosarium

1 «Веру ў Бога...» 1 раз
2 «Ойча наш...» 1 раз
3 «Вітай, Марыя...» 3 разы
4 «Хвала Айцу...» 1 раз
4 Назваць таямніцу Ружанца
4 «Ойча наш...» 1 раз
5 «Вітай, Марыя...» 10 разоў
6 «Хвала Айцу...» 1 раз
6 Назваць наступную таямніцу Ружанца
6 «Ойча наш...» 1 раз
7 «Вітай, Марыя...» 10 разоў

 

Таямніцы Святога ружанца

Радасныя таямніцы (Молімся ў панядзелак і суботу)

  • Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
  • Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты
  • Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста
  • Ахвяраванне Хрыста ў святыні
  • Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

Таямніцы святла (молімся ў чацвер)

  • Хрост Пана Езуса ў Ярдане
  • Езус аб'яўляе сябе на вяселлі ў Кане
  • Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання
  • Перамяненне Пана на гары Табор
  • Устанаўленне Эўхарыстыі

Балесныя таямніцы (молімся ў аўторак і пятніцу)

  • Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным
  • Бічаванне Езуса
  • Укаранаванне Езуса цернем
  • Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую
  • Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы

Хвалебныя таямніцы (молімся ў сераду і нядзелю)

  • Змёртвыхпаўстанне Хрыста
  • Унебаўшэсце Хрыста
  • Спасланне Духа Святога
  • Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.by абавязкова.

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00