Вяночак да Божай Міласэрнасці чытаецца на звычайным ружанцы.
Напачатку:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога...
На вялікіх пацерках:
Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету.
На малых пацерках:
Дзеля Яго балеснай Мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету.
На заканчэнне:
Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны, –
змілуйся над намі
і над усім светам! (3 разы)
О Кроў і Вада, якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса як крыніца Міласэрнасці для нас, давяраем Табе (3 разы)
Езу, давяраем Табе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.by абавязкова.