Літанія да Святога Юзафа

 

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,

– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа
– змілуйся над намі.

Святая Марыя,
– маліся за нас.
Святы Юзэфе,
– маліся за нас.
Слаўны патомак Давіда,
– маліся за нас.
Святло патрыярхаў,
– маліся за нас.
Абраннік Багародзіцы,
– маліся за нас.
Прачысты апякун Панны,
– маліся за нас.
Апякуне Сына Божага,
– маліся за нас.
Клапатлівы абаронца Хрыста,
– маліся за нас.
Галава Найсвяцейшай Сям'і,
– маліся за нас.
Юзэфе найсправядлівейшы,
– маліся за нас.
Юзэфе найчысцейшы,
– маліся за нас.
Юзэфе наймудрэйшы,
– маліся за нас.
Юзэфе наймужнейшы,
– маліся за нас.
Юзэфе найпакорнейшы,
– маліся за нас.
Юзэфе найвярнейшы,
– маліся за нас.
Люстра цярплівасці,
– маліся за нас.
Прыхільнік убоства,
– маліся за нас.
Узор працуючых,
– маліся за нас.
Аздоба сямейнага жыцця,
– маліся за нас.
Апякуне паннаў,
– маліся за нас.
Апора сем'яў,
– маліся за нас.
Суцяшэнне няшчасных,
– маліся за нас.
Надзея хворых,
– маліся за нас.
Апякуне паміраючых,
– маліся за нас.
Пострах злых духаў,
– маліся за нас.
Апякуне Касцёла святога,
– маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.

С.: Устанавіў Яго панам свайго дома.
Усе: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў.

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы Яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.

Малітва да св. Юзафа

У Цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: узглянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.
Прадбачлівы Апякуне Сям'і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.
Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па твайму прыкладу і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00