Першая раратняя Імша

imagesАдвэнт – надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі і звычаямі. Адзін з іх – Рараты – Святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якая звычайна цэлебруецца на світанні. У нашай парафіі ўжо некалькі год на рараты прыходзяць як дарослыя, так і зусім маленькія вернікі.

Подробнее: Першая раратняя Імша

Андрэйкі-2013

У каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт – асаблівы час, час радаснага чакання. Адвэнт багаты на розныя традыцыі і звычаі, адна з іх – святкаванне перададвэнтовых "Андрэек" –

Подробнее: Андрэйкі-2013

Перегрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай па сем'ям нашай парафіі.

Budsl 

Кожны парафіянін прымае у сваім доме абраз Маці Божай Будслаўскай. Абраз знаходзіцца у кожным доме на працягу тыдня, заахвочваючы да супольнай малітвы кожнага дня.

Подробнее: Перегрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай па сем'ям нашай парафіі.

Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нашай парафіі

Dwi-21Vlym828 кастрычніка ў нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея – Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай. Шмат вернікаў прыйшлі прывітаць Маці Божую Будслаўскую, занесці да яе свае падзякі, просьбы, цярпенні...

Подробнее: Перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай у нашай парафіі

Музычная майстэрня 2012

З 23 па 27 ліпеня 2012 у Івянцы адбылася X Музычная майстэрня. Штогод таленавітая моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў Івянцы, каб разам вучыцца і дзяліцца вопытам у сферы касцёльнай музыцы. У гэтым годзе наша парафія таксама прымала ўдзел у "Майстэрні".

Подробнее: Музычная майстэрня 2012

Распачынаем новы катэхетычны год

Risunok1

1 верасня навуковыя ўстановы адчынілі дзверы сваім вучням. У касцёлах Беларусі праходзілі набажэнствы з гэтай нагоды. Святая Імша на распачацце навучальнага і катэхетычнага года ў нашай парафіі адбылася ў нядзелю, 4 верасня. Пасля Святой Імшы адбылося благаслаўленне вучняў, студэнтаў і настаўнікаў, а таксама былі асвечаныя школьныя прылады.


“Дзеля свабоды вызваліў нас Хрыстус”

ZYGFDRFN

Менавіта пад такім дэвізам прайшло вялікапоснае малітоўнае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры. Стала добрай традыцыяй, што такія сустрэчы праходзяць два разы ў год: у Адвэнце і ў Вялікім Посце. Але менавіта ў гэты дзень, 2 красавіка, прыпадае шостая гадавіна смерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ, які ў маі гэтага года будзе беатыфікаваны. Таму малітоўнае чуванне распачалосяз хвіліны цішыні на яго памяць. Потым адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі арцыпастыр падкрэсліў, што менавіта Ян Павел ІІ распачаў традыцыю Сусветных дзен моладзі. Зразумела, чаму чуванне праходзіла пад такім дэвізам: “Дзеля свабоды вызваліў нас Хрыстус” – гэта дэвіз Вялікага Папы. Падчас адарацыі таксама разважалі пра свабоду, пра яе сапраўдны сэнс. Пыльная дарога марыць атрымаць свабоду птушкі, якая не разумее, што валодае дарам палёту і зайздросціць свабодзе рыбы… Тэма зайздрасці, а таксама іншых негатыўных якасцей чалавека была расрыта ў інсцэніроўцы “Аблічча чалавека”, якую падрыхтавала моладзь архікатэдральнай парафіі. Пыха, гнеў, страх, зайздрасць, роспач… Што рабіць, калі на цябе надзелі адну з такіх масак, як выйсці з такога становішча, на каго спадзявацца? На ўсе гэтыя пытанні кожны атрымаў адказы.

Пасля прэзентацыі руху факаляраў і прагляду фільма аб гэтай супольнасці, адбылося вельмі важнае вялікапоснае набажэнства – Крыжовы шлях. Ідучы ад стацыі да стацыі, разважаючы асноўныя падзеі Крыжовай дарогі, разумееш сапраўдны сэнс Мукі Хрыста.

Наша парафія ўжо чацвёрты раз прымае ўдзел ў гэтай сустрэчы, у гэты раз нас было 11. Сон не здолеў перамагчы ў нас цвёрдае жаданне чуваць…

Алена


Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00