Першая камунія у нашай парафіі!

Agulnaja

 

       Кожны год у цудоўныя майскія нядзелі маленькія хрысціяне ўпершыню, пасля плённай падрыхтоўкі, прымаюць Сакрамэнт Эўхарыстыі. Прыгожыя, з агеньчыкамі ў вочках, яны ўжо разумеюць, што святкуюць вельмі важную Ўрачыстасць у сваім жыцці. Гэта яшчэ адзін, вельмі сур'ёзны крок у іх духоўным жыцці.
У гэтым годзе ў нашай парафіі да Першай Святой Камуніі прыступілі пяць дзетак – пяць маленькіх парафіянаў, якіх мы ўсе добра ведаем:

Подробнее: Першая камунія у нашай парафіі!




Доўгачаканы Сакрамэнт канфірмацыі

 

 Сёння ў нашай парафіі адбылася падзея, якую доўга чакалі і да якой старанна рыхтаваліся – упершыню ў нашым касцёле быў удзелены Сакрамэнт Бежмавання. Больш за дваццаць чалавек у сённяшні дзень прынялі гэты Сакрамэнт з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Подробнее: Доўгачаканы Сакрамэнт канфірмацыі

Вялікапостныя рэкалекцыі

   Добрая традыцыя ў часе Вялікага посту праводзіць рэкалекцыі, падчас якіх вернікі маюць магчымасць знаёмства з новым святаром і яго навукай, могуць унесці штосьці новае ў сваё духоўнае жыццё, паглыбіць свае веды.

Подробнее: Вялікапостныя рэкалекцыі

Via Dolorosa

via dolorosa 


Распачаўся Вялікі пост... У жыцці кожнага хрысціяніна крыху змяніўся звычайны лад жыцця: хтосьці ўзяў сабе пастановы на пост і моцна стараецца іх выконваць, хтосьці вырашыў адмовіцца ад шкоднай звычкі і г.д.
І, безумоўна, Вялікі пост – асаблівы час, багаты на вельмі глыбокія і прыгожыя набажэнствы. Адно з іх – Крыжовы шлях – незвычайная малітва, якая складаецца з чатырнаццаці стацый-разважанняў мукаў Хрыста.
У нашай парафіі Крыжовы шлях традыцыйна праходзіць па пятніцах, кожны раз разважанні рыхтуюць розныя групы вернікаў: моладзь, парафіяльны хор, Легіён Марыі і інш. Падчас Крыжовага шляху вернікі ў цішыні разважаюць над падзеямі, якія, як здаецца,добра ведаюць, але кожны раз адкрываюць для сябе штосьці новае.
Запрашаем кожную пятніцу ў 18.30


Аплатковыя сустрэчы 2013

1001

    Штогод кожны з нас з нецярпеннем чакае Свята Божага Нараджэння, бо гэта цудоўны і надзвычайны час, багаты сваімі традыцыямі. Адна з іх – аплаткавыя сустрэчы, падчас якіх мы маем магчымасць сустрэцца разам, каб падзяліцца сваёй радасцю з бліжнімі.
    Першымі на аплатковую сустрэчу ў гэтым годзе збіраліся дарослыя. Спатканне прайшло ў цёплай сямейнай атмасферы; падчас дзялення аплаткам усе выказвалі адзін аднаму свае пажаданні. І ў гэты вечар яшчэ доўга гучалі цікавыя гісторыі, шчырыя віншаванні і калядныя спевы...

Подробнее: Аплатковыя сустрэчы 2013

Божае нараджэнне 2013

 BN2013

     Што для нас азначае Божае Нараджэнне? Колькі цеплыні, радасці, добрых успамінаў выклікае ў нас гэтая ўрачыстасць! Штогод вернікі ва ўсім свеце з нецярпеннем чакаюць гэтага радаснага свята, зноў і зноў са з'яўленнем першай зоркі збіраюцца разам за вігілійнай вячэрай, ламаюцца аплаткам, дзелячыся пажаданнямі і просячы прабачэння, потым усёй сям'ёй ідуць у касцёл на Пастэрку. Якая цудоўная атмасфера пануе паміж усімі вернікамі: немагчыма выказаць словамі!

Подробнее: Божае нараджэнне 2013

Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі

DSCF8968
    Стала добрай традыцыяй у перыяд Адвэнту праводзіць рэкалекцыі – асаблівы час для духоўных разважанняў і паглыблення нашай веры. У гэтым годзе да нас прыехаў святар Валерый Марціноўскі – пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Гарадок (Віцебская дыяцэзія). Праграма рэкалекцый была вельмі насычаная, усе тры дні парафіяне з жаданнем прымалі ўдзел ва ўсіх спатканнях.

Подробнее: Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00