Перагрынацыя фігуры Божай Маці Фацімскай

Адвэнт – сапраўды адметны час. Час чакання на прыйсце Збауцы, калі мы робім намаганні, каб змяніць наша жыццё, «рыхтуем сцежкі прыходзячыму Пану». Сёлетні адвэнт у нашай парафіі адзначыўся незвычайнай падзеяй, а менавіта перагрынацыяй фігуры Маці Божай Фацімскай, якая прабывала ў нашай парафіі з 2 па 7 снежня.

Подробнее: Перагрынацыя фігуры Божай Маці Фацімскай

Прыміцыйная Імша кс. Паўла Трона

27 лістапада ксёндз Павел Трон цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў нашай парафіі. Новыя пасвячэнні - гэта заўсёды вялікая радасць і вялікі Божы дар, за які трэба Яго няспынна дзякаваць. Таму кожная прыміцыйная цэлебрацыя з'яўляецца вельмі важнай. Гэта сведчанне развіцця Касцёла, яго будучыні.
Падчас гаміліі кс. Павел падзяліўся з вернікамі свамі разважаннямі аб Божым Слове, якое ўсе разам пачулі, а пасля Літургіі ўдзяліў прыміцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным. Вернікі падзякавалі за ўдзеленыя сакрамэнты, а таксама паабяцалі памятаць ксяндза Паўла ў сваіх малітвах.
 
Подробнее: Прыміцыйная Імша кс. Паўла Трона

Да цябе, Маці, узнясу я малітву...

 

Кастрычнік - месяц ружанцовай малітвы. Месяц, калі мы асаблівым чынам молімся да Божай Маці, просячы аб яе апецы, абароне і дапамозе.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!

Подробнее: Да цябе, Маці, узнясу я малітву...

Благаслаўленне на новы навучальны год

 

      28 жніўня цэлебравалася традыцыйная святая Імша на пачатак новага навучальнага году. Падчас Літургіі асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі школьнікаў, студэнтаў, а таксама іх настаўнікаў і катэхетаў. Школьнікі прынеслі заплечнікі з усімі неабходнымі прыладамі, студэнты ўзялі з сабой залікоўкі, каб з Божай дапамогай атрымліваць веды і належным чынам выкарыстоўваць іх. Напрыканцы святой Імшы ксёндз-пробашч благаславіў усіх прысутных, а таксама прыпомніў, што дасягненне жаданых мэтаў патрабуе высілку і вынік залежыць, у першую чаргу, ад нас саміх.

Подробнее: Благаслаўленне на новы навучальны год

Прыміцыйная Імша кс. Аўгуста Калясінскага

 

    10 ліпеня ў нашай парафіі цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ксёндз Аўгуст Калясінскі. Падчас гаміліі ксёндз разам з вернікамі разважаў над Божым словам, над пытаннем, што больш проста зрабіць: дабро ці зло. Пасля Літургіі было ўдзелена прыміцыйнае благаслаўленне ўсім прысутным. Вернікі падзякавалі за ўдзеленыя сакрамэнты, а таксама паабяцалі памятаць ксяндза Аўгуста ў сваіх малітвах.

Подробнее: Прыміцыйная Імша кс. Аўгуста Калясінскага

У Будслаў да Маці

 Сёлета, ужо каторы год запар, шматлікія пілігрымы з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў Будславе, каб памаліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай, нашай нябеснай Апякункі. Вернікі парафіі з Крупак таксама не выключэнне: хтосьці ўдзельнічаў у пешай пілігрымцы з Жодзіна, хтосьці прыехаў на аўтобусе ці аўтамабіле.
 Тысячы вернікаў сабраліся разам, праслаўляючы Бога, узносячы да Неба свае шчырыя малітвы. Менавіта гэта атмасфера міру, еднасці ў Хрысце як нішто іншае сведчыць аб тым, што “на Беларусі Бог жыве!”
 Праграма Урачыстасцяў была вельмі насычанай. Быў час і на малітву, і на споведзь, і на спеў, на тое, каб у цішыні паразважаць аб сваім жыцці, сваіх мэтах, імкненнях. Урачыстасці ўжо скончыліся, але гэты дух Будслава яшчэ надоўга застанецца ў сэрцах.
Подробнее: У Будслаў да Маці

Божае Нараджэнне 2015

Свята Божага нараджэння – гэта час асаблівай радасці, любові, супакою, час прабачэння, еднасці. Час, калі кожны чалавек становіцца на кропельку лепшым, бо немагчыма інакш – Збаўца нарадзіўся!
Сёлета, як і штогод, мы сабраліся разам на ўрачыстую Святую Імшу, каб прывітаць нованароджанага Збаўцу. Шчырая малітва, калядныя спевы, усмешкі на тварах, святочныя зычэнні...
Урачыстасці папярэднічаў час, спадзяемся, плённай падрыхтоўкі. Парафіяне ўдзельнічалі ў адвэнтовых рэкалекцыях, раратах, прыступілі да сакрамэнту споведзі. Моладзь прыклала шмат намаганняў у падрыхтоўцы каляднай сцэнкі. Гісторыя краўца Клаўса нікога не пакінула абыякавым. "Прыйшоўшы на зямлю, Езус паказаў вялікую любоў Бога да чалавека, здольную растапіць і вярнуць да напоўненага сэнсам, радасцю і мірам жыцця нават самыя халодныя сэрцы..."
Таксама кідаюцца ў вочы сёлетнія дэкарацыі, якія звяртаюць увагу не толькі вернікаў нашай парафіі, але і жыхароў усяго горада. Стоячы перад стаенкай, няхай кожны на хвілінку задумаецца аб велізарнай любові і міласэрнасці Бога да чалавека. Ён прыйшоў на зямлю, каб прынесці збаўленне, свабоду, супакой, надзею. Маленькае Дзіцё сталася Збаўцам свету. А ці гатовы мы прыняць гэтыя Божыя Дары?

 

Подробнее: Божае Нараджэнне 2015

Пілігрымка ў будслаў 2015

           Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе прайшлі пад дэвізам "Марыя – прытулак грэшных". Будслаў зноў стаў цэнтрам пілігрымавання вернікаў з ўсёй Беларусі, наша парафія – не выключэнне. Пешшу, на машынах і аўтобусе, вернікі імкнуліся як мага больш прыняць удзел у будслаўскіх мерапрыемствах. Урачыстая Святая Імша, прыгожая працэсія са свечкамі ўначы, прывітанне пілігрымаў, канцэртныя праграмы, розныя набажэнствы – усё гэта вы можаце паглядзець у нашым фотарэпартажы.

Подробнее: Пілігрымка ў будслаў 2015

Першая камунія у нашай парафіі! 2015

DSCF4114

Кожны год у цудоўныя майскія нядзелі маленькія хрысціяне ўпершыню, пасля плённай падрыхтоўкі, прымаюць Сакрамэнт Эўхарыстыі. Прыгожыя, з агеньчыкамі ў вочках, яны ўжо разумеюць, што святкуюць вельмі важную Ўрачыстасць у сваім жыцці. Гэта яшчэ адзін, вельмі сур'ёзны крок у іх духоўным жыцці.
У гэтым годзе ў нашай парафіі да Першай Святой Камуніі прыступілі трое дзетак – трое маленькіх парафіянаў, якіх мы ўсе добра ведаем:

Подробнее: Першая камунія у нашай парафіі! 2015


Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00