Вялікапостныя рэкалекцыі

   Добрая традыцыя ў часе Вялікага посту праводзіць рэкалекцыі, падчас якіх вернікі маюць магчымасць знаёмства з новым святаром і яго навукай, могуць унесці штосьці новае ў сваё духоўнае жыццё, паглыбіць свае веды.


   У гэтым годзе да нас прыехаў незвычайны рэкалекцыяніст, грэка-каталіцкі святар, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродна а. Андрэй Крот. Рэкалекцыі працягваліся тры дні і былі прысвечаныя вельмі важнай падзеі – Прыняццю Сакрамэнту Бежмавання нашымі верникамі. Глыбокія разважанні, цікавыя гісторыі, прыгожыя набажэнствы – ўсё гэта стварала цудоўную перадсвяточную атмасферу і дапамагала больш поўна падрыхтавацца да надыходзячай Урачыстасці.
   Развітваючыся з айцом-рэкалекцыяністам, вернікі падзякавалі а. Андрэю за плённа праведзены час, пажадалі яму поспехаў у святарскім служэнні і запрасілі да нас зноў.

 

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак 18:00 
Аўторак 09:00 
Серада  18:00
Чацвер 09:00
Пятніца 09:00 
Субота  09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля