Развітальная Святая Імша з кс. Віталіем Маргуновым

Згодна з рашэннем курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Віталій Маргуноў з 10 верасня звольнены з пасады пробашча парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі.Развітальная Святая Імша адбылася 3 верасня а 10 гадзіне.

 

Ксёндз Віталій быў пробашчам нашай парафіі на працягу пяці год. У нядзелю мы ўсе разам сабраліся ў касцёле, каб падзякаваць Пану Богу за гэты час, які прамінуў вельмі хутка, за магчымасць перажыць усе радасныя і сумныя падзеі, за ласку быць разам. Пасля Эўхарыстыі было сказана шмат цёплых словаў, словаў падзякі святару за яго шчырасць, увагу, за яго церпялівасць і ахвярнасць. Мы абяцаем памятаць кс. Віталія ў малітвах.

Развітвацца заўсёды вельмі цяжка, балюча, але мы не кажам: “Бывай” – мы кажам: “Да пабачэння! Да новых сустрэч!”. Таму заўсёды чакаем кс. Віталія ў нашай святыні і жадаем Божага благаслаўлення і плённай працы на новым месцы.

 

 

3 верасня – першая нядзеля восені, падчас якой, ужо традыцыйна, адбываецца благаслаўленне дзяцей, моладзі, настаўнікаў і катэхетаў на новы навучальны і катэхетычны год. Прапаноўваем некалькі фотаздымкаў.


 

Расклад Св. Імшаў

ЗВЫЧАЙНЫ ПЕРЫЯД

 

Панядзелак  19:00
Аўторак 09:00 
Серада  09:00 
Чацвер 09:00 
Пятніца 19:00
Субота 09:00
 Нядзеля 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля 12:00