У Будслаў да Маці

 Сёлета, ужо каторы год запар, шматлікія пілігрымы з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў Будславе, каб памаліцца перад абразом Маці Божай Будслаўскай, нашай нябеснай Апякункі. Вернікі парафіі з Крупак таксама не выключэнне: хтосьці ўдзельнічаў у пешай пілігрымцы з Жодзіна, хтосьці прыехаў на аўтобусе ці аўтамабіле.
 Тысячы вернікаў сабраліся разам, праслаўляючы Бога, узносячы да Неба свае шчырыя малітвы. Менавіта гэта атмасфера міру, еднасці ў Хрысце як нішто іншае сведчыць аб тым, што “на Беларусі Бог жыве!”
 Праграма Урачыстасцяў была вельмі насычанай. Быў час і на малітву, і на споведзь, і на спеў, на тое, каб у цішыні паразважаць аб сваім жыцці, сваіх мэтах, імкненнях. Урачыстасці ўжо скончыліся, але гэты дух Будслава яшчэ надоўга застанецца ў сэрцах.
 
 

Расклад Св. Імшаў

 

  

Панядзелак — 18:00 
Аўторак — 09:00 
Серада  — 18:00
Чацвер — 09:00
Пятніца — 09:00 
Субота —  09:00
 Нядзеля — 10:00    
Св. Імша ў Халопенічах:    
Нядзеля —