Парафія і пробашч
Парафія – гэта сям’я, супольнаць хрысціян на поўнай тэрыторыі, якая ўваходзіць у вялікую супольнасць-дыяцэзію.
Парафія – гэта сям’я, супольнаць хрысціян на поўнай тэрыторыі, якая ўваходзіць у вялікую супольнасць-дыяцэзію.
Узрадуемся! Бо Хрыстос уваскрос, Любоў перамагла смерць! Усклікнем разам радаснае “Аллелюя”!
Вялікая пятніца - адзіны дзень, калі ў Каталіцкім касцёле не цэлебруецца Святая Імша. У гэты дзень вернікі збіраюцца, каб разам, у супольнасці, паразважаць над галоўнай Таямніцая нашай веры, бо без укрыжавання і смерці не было бы і Уваскрашэння, не было бы надзеі на збаўленне і жыццё вечнае.
11 верасня сваю першую Святую Імшу ў якасці пробашча парафіі святога Юзафа ў Крупках цэлебраваў ксёндз Віталій Драздоўскі. Падчас ўступлення на пасаду пробашча прысутнічаў прадстаўнік арцыбіскупа ксёндз Дзмітрый Пухальскі, які ўрачыста прадставіў новага пробашча.
Згодна з рашэннем курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Віталій Маргуноў з 10 верасня звольнены з пасады пробашча парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі.Развітальная Святая Імша адбылася 3 верасня а 10 гадзіне.
Рэкалекцыі - неад'емная частка падрыхтоўкі да Свята Уваскрасення Пана. Гэта нагода, каб яшчэ раз звярнуць увагу на рэчы, якія, магчыма, ужо сталі штодзённасцю, нечым звычайным. Сёлета мы разам з ксяндзом Аляксеем Раманоўскім падчас трохдзённых рэкалекцый разважалі пра запаведзі, споведзь і малітву. Разважалі аб тым, што гэтыя рэчы не з'яўляюцца руцінай, цяжарам ці непатрэбным абавязкам. Гэта вялікі скарб, які Айцец даў чалавеку, праяўленне Яго клопату і любові.